Чаропка С. А. Месца Беларускай Праваслаўнай
Царквы ў сучасным праваслаўным свеце // Праваслаўная царква ў грамадскім жыцці:
гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал. : С. А. Чаропка (гал.
рэд.) [і інш.] ; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф.
Скарыны, 2018. – С. 131-136.
Месца Беларускай Праваслаўнай Царквы ў
сучасным праваслаўным свеце
Праваслаўная царква у першыя два
дзесяцігоддзі ХХІ ст. з’яўляецца дамінуючай рэлігійнай арганізацыяй у Беларусі.
Беларуская Праваслаўная Царква альбо на 2018 год з'яўляецца самай масавай рэлігійнай
арганізацыяй у Рэспубліцы Беларусь. Аднак, нягледзячы на свой вялікі аўтарытэт у
грамадстве статусу самакіруемай царквы не мае і працягвае заставацца экзархатам
Рускай Праваслаўнай Царквы.
Нягледзячы на агульны працэс секулярызацыі
грамадства у свеце налічваецца больш за 220–260 млн. адэптаў праваслаўных цэркваў.
Такім чынам, праваслаўе ўяўляе сабой трэцюю па колькасці хрысціянскую канфесію,
саступаючы па колькасці вернікаў Рымска- каталіцкай касцѐлу (РКК), якая налічвае
1,1–1,25 млрд. адэптаў, і пратэстантызму, што мае каля 800 млн. прыхільнікаў [1].
У цэлым, праваслаўныя складаюць 10–12% ад усіх хрысціян свету.
Аднак у адрозненне ад каталіцызму, большасць
вернікаў якога належаць да адной царкоўнай арганізацыі - Рымскай каталіцкага касцѐла
(98,5% каталіцкіх вернікаў вызнаюць лацінскі абрад і адносяцца непасрэдна да
РКК, ўсяго толькі каля 17,5 млн. чалавек, што складае 1,5% прыхаджан, належаць
да цэркваў, якія знаходзяцца ва ўніі з РКК), Праваслаўная царква складаецца з
некалькіх дзясяткаў кананічных, а таксама некананічных цэркваў [2]. Трэба адзначыць,
што больш 90% праваслаўных вернікаў належаць да кананічных структур [3]. У сваю
чаргу кананічныя царквы падзяляюцца на аўтакефальныя, аўтаномныя і
самакіруемыя.
На 2018 год дзейнічаюць 14–15 кананічных
аўтакефальных праваслаўных цэркваў. Аўтакефальнай статус Праваслаўнай царквы ў Амерыцы
прызнаецца не усімі, а толькі 5 праваслаўнымі цэрквамі. Гістарычна склалася, што
сярод роўных па статусу праваслаўных першаіерархаў, «першынства гонару» належыць
патрыярху Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы. Нават афіцыйная назва гэтай структуры
– ―Сусветны патрыярхат‖, падкрэслівае асаблівы статус гэтай царквы сярод іншых памесных
цэркваў [4]. Аднак нягледзячы на такі высокі статус, па колькасці прыхаджан, гэтая
царкоўная структура прыкметна саступае іншым, так званым памесным цэрквам. Паводле
ацэнак рэлігіязнаўцаў на 2010 г. колькасць вернікаў Сусветнага патрыярхату
Канстанцінопаля можна ацаніць у 3,5 млн. чалавек, у той час, калі колькасць вернікаў
Рускай праваслаўнай царквы ацэньвалася ў 90–120 млн. прыхаджан. У цэлым, па колькасці
вернікаў Сусьветны патрыярхат займае 7 месца сярод праваслаўных цэркваў, саступаючы
Рускай, Румынскай, Эладскай, Сербскай, Балгарскай і Грузінскай праваслаўным
цэрквам [4].
Найбольш шматлікай сярод памесных праваслаўных
цэркваў з'яўляецца Руская праваслаўная царква (РПЦ), пад амафорам патрыярха якой
па прыблізных ацэнак знаходзіцца прыблізна крыху менш за палову ўсіх
праваслаўных хрысціян свету. У структуры гэтай царквы налічваецца больш за 300 епархій,
462 мужчынскіх і 482 жаночых манастыра, 36 878 храмаў і іншых памяшканняў, у
якіх здзяйсняецца Боская літургія, служаць больш за 400 біскупаў і каля 40 тыс.
святароў і дыяканаў [5].
У выніку геапалітычных трансфармацый ХХ
ст., якія прывялі да змен межаў, утварэння новых або адраджэння раней існаваўшых
дзяржаў, істотнага змяшэння тэрыторыі Расійскай дзяржавы, склалася сітуацыя, у выніку
якой уплыў РПЦ стаў выходзіць далѐка за сучасныя межы Расійскай Федэрацыі. У практыцы
сусветнага Праваслаўя звычайным з'яўляецца наяўнасць у многіх праваслаўных народаў,
якія маюць сваю нацыянальную дзяржаву, памесных (нацыянальных) цэркваў, якія маюць
аўтакефальны, аўтаномны або самакіруемы статус. У юрысдыкцыі РПЦ аўтаномнымі з'яўляюцца
Японская і Кітайская праваслаўныя цэрквы. У шэрагу дзяржаў, якія аднавілі сваю незалежнасць
або ўтварыліся ў выніку геапалітычнай трансфармацыі канца ХХ ст., звязанай з распадам
СССР, узнікла некалькі самакіруемых цэркваў пад амафорам Маскоўскага патрыярхату.
Такімі цэрквамі з’яўляюцца Латвійская праваслаўная царква, Праваслаўная царква Малдовы,
Эстонская праваслаўная царква (ЭПЦ МП) і Украінская праваслаўная царква Маскоўскага
патрыярхату (УПЦ КП). Да самакіруемых цэркваў РПЦ належаць і Руская праваслаўная
царква за мяжой (РПЦЗ).
Кожная памесная праваслаўная царква ў
межах сваѐй дзяржавы фактычна ўяўляе сабою нацыянальную гістарычную царкву. Тэрыторыя
адпаведнай дзяржавы, адпаведна, разглядаецца як так званая «кананічная
тэрыторыя», на якой можа дзейнічаць толькі адна з супольнасці кананічных праваслаўных
цэркваў. Дзейнасць іншых праваслаўных цэркваў дапускаецца толькі з дазволу
мясцовай царквы звычайна для прадстаўнікоў нацыянальнай дыяспары. Аднак падобны
падыход небяспечны з-за шэрага прычын. Перш за ўсѐ, не заўсѐды памесныя царквы могуць
дамовіцца паміж сабой, што вядзе да міжцаркоўнай напружанасці.
Акрамя таго, пры натуральных геапалітычных
трансфармацыях граніцы дзяржаў мяняюцца, адны дзяржавы знікаюць, іншыя з’яўляюцца,
у сувязі з чым для паўстае пытанне аб адпаведным змяненні межаў «кананічных тэрыторый»
і нават пра нараджэнне новых памесных цэркваў. Спрэчкі аб «кананічных» тэрыторыях
і праве царквы на аўтакефалію часта прыводзяць да канфліктаў паміж кананічнымі
праваслаўнымі цэрквамі.
У прыватнасці, пасля распаду СССР па-за
межамі Расійскай Федэрацыі апынуўся шэраг дзяржаў, дзе кампактна пражывае праваслаўнае
насельніцтва. У змяніўшыхся гістарычных умовах РПЦ, ня звужаючы сваѐй «кананічнай
тэрыторыі», пайшла на прадстаўленне самакіравання Латвійскай, Эстонскай, Украінскай
праваслаўным цэрквам і Праваслаўнай царквы Малдовы. Тым не менш, гэты крок не здолеў
прадухіліць сепаратысцкія тэндэнцыі сярод часткі мясцовых прыхаджан.
Найбольш складаная сітуацыя склалася ва
Украіне, дзе да канца ХХ ст. аформілася тры буйных праваслаўныя царкоўных
структуры – самакіруемая «з правамі шырокай аўтаноміі» Украінская праваслаўная царква
Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату
(УПЦ КП) і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ). Да кастрычніка 2018
г. усе кананічныя праваслаўныя царквы займалі кансалідаваную пазіцыю ў непрызнанні
«кананічнасці» УПЦ КП і УАПЦ. Аднак пасля прыняцця сінодам Сусветнага патрыярхату
11 кастрычніка 2018 г. рашэння аб адмене Сінадальнага ліста 1686 г. i прызнанні
кананічнасці духавенства УПЦ КП і УАПЦ ўзаемаадносіны паміж КПЦ і РПЦ рэзка абвастрыліся
[6]. 15 кастрычніка 2018 г. сінод РПЦ разарваў эўхарыстычныя зносіны са Сусветным
патрыярхатам , у той жа час ва Ўкраіне пачаўся працэс па стварэнні аўтакефальнай
памеснай царквы. Беларуская праваслаўная царква падтрымала пазіцыю сінода РПЦ у
адносінах да КПЦ.
У Беларуская праваслаўная царква альбо
на 2018 год з'яўляецца самай масавай рэлігійнай арганізацыяй у Рэспубліцы Беларусь.
Некананічныя праваслаўныя царквы на сѐнняшні дзень у Беларусі не зарэгістраваныя
і шырокай падтрымкі не маюць. Такім чынам, няма сумневу, што пры правядзенні апытанняў
большасць рэспандэнтаў, якія вызначаюць сябе праваслаўнымі, далучаюць сябе да БПЦ.
У абсалютных лічбах – гэта амаль 8 млн. чалавек.
Па колькасці прыхаджан БПЦ значна пераўзыходзіць
многія з існуючых аўтакефальных цэркваў, не кажучы ўжо пра аўтаномныя і
самакіруемыя. Па масавасці БПЦ саступае толькі Рускай, Румынскай і Эладскай цэрквам.
Па крытэрыю масавасці БПЦ знаходзіцца на ўзроўні такіх аўтакефальных цэркваў як
Сербская і Балгарская праваслаўныя цэрквамы. Больш за тое, у адрозненне ад многіх
аўтакефальных цэркваў, якія не маюць якога-небудзь асаблівага статусу ў сваѐй дзяржаве,
у Беларусі згодна з Законам аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, дзяржава
дэкларуе прызнанне «вызначальнай ролі Праваслаўнай царквы ў гістарычным
станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа»
[7]. У 2003 г. было падпісанае Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь
і БПЦ. Больш высокі статус у сваіх дзяржавах маюць толькі Эладская і Румынская
праваслаўныя цэрквы, якія абвешчаны дзяржаўнымі. Узровень даверу насельніцтва Рэспублікі
Беларусь да Царквы (маюцца на ўвазе ўсе цэрквы Беларусі) у IV квартале 2016 года
дасягнуў 77%, што вышэй, чым, напрыклад, у Расійскай Федэрацыі (71%) [8, с.
17].
Аднак нягледзячы на такі высокі статус Беларускай
праваслаўнай царквы ў вачах дзяржавы і грамадства, яна не мае якога-небудзь
аўтаномнага альбо самакіруемага становішча. Паводле главы ХІІІ Статуту РПЦ, БПЦ
не з’яўляецца царквой, як напрыклад Латвійская або Малдаўская цэрквы, а тым
больш Украінская, а ўяўляе сабой экзархат РПЦ. Артыкул 15 главы ХІІІ Статута
РПЦ паведамляе наступнае: «У Рускай Праваслаўнай Царкве ў цяперашні час маецца Беларускі
Экзархат, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. «Беларуская Праваслаўная
Царква» – іншая афіцыйная назва Беларускага Экзархата»[9].
У адрозненні ад царквы, экзархат з’яўлецца
аб’яднаннем некалькіх епархій РПЦ, у аснове якога пакладзены «нацыянальна- рэгіянальны
прынцып». Прынцыповыя адрозненні ў паміж аўтаномнай (самакіруемай) царквой і
экзархатам палягае перад усім у арганізацыі кіравання. Калі ў аўтаномнай царкве
прадстаяцель выбіраецца мясцовым саборам, а пасля зацвярджаецца маскоўскім патрыярхам,
у самакіруемай царкве прадстаяцель выбіраецца мясцовым саборам з ліку кандыдатаў,
якія папярэдне ўхваліў маскоўскі патрыярх і Свяшчэнны Сінод РПЦ, то экзарх (у
адносінах да яго ў Статуце РПЦ вызначэнне «прадстаяцель» не выкарыстоўваецца) выбіраецца
Свяшчэнным Сінодам РПЦ, а пасля прызначаецца маскоўскім патрыярхам. Такое
адрозненне статуса БПЦ выглядае дзіўным у параўнанне са статусам, які мае УПЦ МП.
Фармальна Украінская царква мае статус «самакіруемай з правамі шырокай
аўтаноміі», з правам самастойнага выбрання прадстаяцеля з наступным
бласлаўленнем маскоўскім патрыярхам [16].
Такім чынам, у ходзе геапалітычнай трансфармацыі
ва Усходняй Еўропе, праходзіў працэс дэзінтэграцыі ў праваслаўным свеце. Прычынай
гэтаму стала ўзмацненне нацыянальных рухаў у новых краінах і ўзнікненне супярэчнасцяў
паміж кананічнымі цэрквамі па пытанню аб «кананічных» межах, а таксама
аднабаковае абвяшчэнне аўтакефаліі некаторымі цэрквамі. У новых умовах РПЦ пайшло
на прадстаўленне самакіравання праваслаўным цэрквам ў Эстоніі, Малдове, Латвіі
і самакіраванне з шырокімі правамі аўтаноміі ва Украіне. Аднак, Беларуская праваслаўная
царква, нягледзячы на свой вялікі аўтарытэт у грамадстве і маштабы (па колькасці
прыхаджан БПЦ значна перавышае колькасць вернікаў Эстонскай, Латвійскай і Малдаўскай
праваслаўных цэркваў разам узятых), самакіравання ў тым аб'ѐме, які маюць названыя
вышэй цэрквы, не атрымала. Беларуская праваслаўная царква працягвае заставацца Беларускім
экзархатам Рускай праваслаўнай царквы.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Christianity 2015: Religious Diversity and Personal Contact – [Электронный ресурс]. – Режим
доступа: http://www.pewforum.org/2011/12/19/global-christianity-traditions – Дата доступа: 12.11.2018.
2. The
Eastern Catholic churches 2013. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа:
http://www.cnewa.org/source-images/Roberson-eastcath-statistics/eastcatholic-stat13.pdf
– Дата доступа: 12.11.2018.
3.
Melton J. Gordon, Martin Baumann. Religious Adherents of the World by Continent
and Region // Religions of the World: A Comprehensive Encyclopedia of Beliefs and
Practices. – Second Edition. – Santa Barbara, California; Denver, Colorado;
Oxford, England: ABC-CLIO, 2010. – P. lix. – 3200 p.
4. Οικουμενικόυ Πατριαρχείου. – [Электронный
ресурс]. – Режим доступа: https://www.patriarchate.org/. – Дата доступа: 12.11.2018.
5. Святейший Патриарх огласил статистические данные о жизни Русской Православной
Церкви. – [Электронный ресурс]. – Режим доступа: Патриархия.ru, 29 ноября 2017.
– Дата доступа: 12.11.2018.
6. Аνακοινωθέν (11.10.2018). – [Электронный
ресурс]. – Режим доступа: https://www.patriarchate.org/announcements. – Дата доступа:
12.11.2018.
7. Закон Республики Беларусь "О свободе
совести и религиозных организациях" – [Электронный ресурс]. – Режим доступа:
http://forb.by/node/78. – Дата доступа: 12.11.2018.
8. Республика Беларусь в зеркале социологии.
Сборник материалов социологических исследований за 2016 год. Под общей ред.
А.П. Дербина. – Минск, 2015. – 199 с.
9. Устав Русской Православной Церкви –
[Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.patriarchia.ru. – Дата
доступа: 12.11.2018.